тлумачэнне слова:
ліць, лью, льеш, лье; льём, льяце і лію, ліеш, ліе; ліём, ліяце; прошлы час ліў, ліла, ліло; загадны лад лі; незакончанае трыванне 1. што. Даваць магчымасць выцякаць якой-н. вадкасці; выліваць. [Кабета] скінула хустку, падышла к вядру і стала ліць на рукі ваду. Чорны. Варожаць сёстры. Над лучынай льюць воск у поўнае вядро. Бялевіч. 2. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Вельмі моцна ці безупынна цячы, ісці. З раны ліла кроў. ▪ Было цёмна, асенні дробны дождж ліў на зямлю, з ракі рваў халодны вецер. Мікуліч. 3. пераноснае значэнне; што. Распаўсюджваць (святло, гук, пах і пад.). Узышоў месяц і ліў над зямлёй сваё сумнае серабрыстае святло. В. Вольскі. Шчодра ліло цяпло яскравае красавіцкае сонца. Шамякін. 4. што. Рабіць што-н. з расплаўленага рэчыва; вымаўляць. Ліць гарматы. Ліць свечкі. ••• Ліць ваду на млын каго, чый — ускосным чынам дапамагаць сваімі выказваннямі, справамі процілегламу боку. Ліць кракадзілавы слёзы — двудушна, няшчыра скардзіцца або спачуваць каму-н. Ліць пот — многа, цяжка працаваць. І не будуць болей людзі Пот і слёзы ліць ракой. Грахоўскі. Ліць (праліваць) кроў — а) за каго-што; гінуць, абараняючы каго-, што-н., змагаючыся за каго-, што-н.; б) каго, чыю; забіваць каго-н. Ліць слёзы — плакаць; моцна плакаць. Лье як з вядра — аб праліўным дажджы.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com