тлумачэнне слова:
звыклы, -ая, -ае. 1. Які ўвайшоў у прывычку, стаў прывычкай. Не зводзячы вачэй з глядзельнага шкла, .. [машыніст] звыклым рухам левай рукі насунуў крыху рэгулятар. Васілёнак. — Гамарджо, браты! — сказаў Тарыел, дакранаючыся рукой да павязкі звыклым жэстам, якім ён раней знімаў капялюш. Самуйлёнак. // Прывычны, добра знаёмы. Барыс набіраў тэкст лістоўкі, быццам бы рабіў; самую звычайную, звыклую справу. Новікаў. У той жа дзень часць, у якую ўваходзіў: батальён Шутава, пагрузіла танкі на платформы і пакінула ціхі, звыклы гарадок. Мележ. 2. Які звыкся з чым-н., набыў прывычку рабіць што-н. Звыклы да падобных заяў сясцёр, Павел Антонавіч, не спяшаючыся, адвёў вочы ад .. кнігі, павольна падняў галаву і ўважліва праз акуляры паглядзеў на сястру. Васілевіч. Звыклыя да бясконцых дарог ногі, здаецца, не ведалі стомы. Новікаў.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com