тлумачэнне слова:
заляпіць, -ляплю, -лепіш, -лепіць; закончанае трыванне, што. 1. Запоўніць, замазаць чым-н. вязкім, ліпкім. Парабкі колькі разоў спрабавалі заляпіць гэтыя бліскучыя літары, але гліна ад ветру трэскаецца і асыпаецца. Бажко. // Закрыць, заклеіць чым-н. Заляпіць разбітую шыбу паперай. // размоўнае слова Закрыць, закласці чым-н. Дранкай заляпіў [Сузон] страху на хаце. Галавач. // Наклейваючы што-н., накрыць паверхню чаго-н. Заляпіць усю сцяну афішамі. 2. Абляпіць, пакрыць сабой паверхню чаго-н. Пакуль Забраліся, снег заляпіў, выбеліў цалкам постаці Прыстрома і Дзераша. Шынклер. 3. і без дапаўнення размоўнае слова Моцна ўдарыць, нанесці ўдар. Заляпіць аплявуху. Заляпіць у вуха. 4. размоўнае слова Рэзка, рашуча зрабіць што-н.; уляпіць (у 2 знач.). Заляпіць вымову. Заляпіць двойку.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com