тлумачэнне слова:
закрыцца, -крыюся, -крыешся, -крыецца; закончанае трыванне 1. Закрыць, накрыць сябе чым-н.; накрыцца, прыкрыцца. Закрыцца каўняром ад ветру. Закрыцца далонямі. ▪ Камень гэтакі высокі, што пад ім мог стаяць чалавек, крыху прыгнуўшыся, і мог такім парадкам закрыцца зверху і ад бомбы і ад дажджу. Чорны. 2. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Заслацца, завалачыся, засланіцца. На світанні неба закрылася хмарамі, пасыпаліся дробныя ледзяныя крупкі. Кірэенка. 3. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Спыніць сваю дзейнасць, існаванне (пра ўстанову, прадпрыемства і пад.). Выстаўка закрылася. ▪ Мясцовая фабрыка зноў была закрылася. Лынькоў. // Скончыцца (пра сход і пад.). Нарада закрылася. 4. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Загойваючыся, сцягнуцца, зрасціся краямі (пра рану). Рана закрылася. 5. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Скласціся, згарнуцца (пра што-н. раскрытае, разгорнутае). Парасон закрыўся. // Заплюшчыцца. Павекі закрыліся.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com