тлумачэнне слова:
дно, дна, ніякі род 1. Грунтавая паверхня пад вадой. Дно рэчкі. Дно мора. ▪ Дно возера пясчанае, чыстае, і ўсё відаць, як на далоні. Гамолка. // Ніжняя частка якога-н. паглыблення на паверхні зямлі. Дно ямы. Дно рова. ▪ [Лубян] кожны раз з маўклівай радасцю сустракаў Карпа. Як роднага сына, браў на рукі Віцю, гушкаў яго. Потым яны садзіліся на дно акопа і моўчкі сядзелі. Шамякін. 2. (множны лік дны, дноў). Ніжняя сценка або ніжняя частка якой-н. пасудзіны, прадмета. Дно бутэлькі. Дно скрыні. Дно бочкі. ▪ На дне гнязда ляжала пяць блакітных яечак, абсыпаных рабаціннем. Капыловіч. [Лодка] ляжала ў кустах, перавернутая ўверх дном. Шамякін. 3. пераноснае значэнне; чаго. Глыбінная частка чаго-н. Лясніцкі звычайна любіў узнімаць са дна душы ўспаміны аб мінулым. Зарэцкі. [Ігнась], пакорпаўшыся дзесьці на дне памяці, парашыў, што ў сварцы вінна Люба, а не ён. Мурашка. 4. пераноснае значэнне Прыгнечаныя, абяздоленая частка капіталістычнага грамадства. Не кляніце мяне, Што так смутна пяю, Бо і так там на дне Душу змучыў сваю. Купала. ••• Без дна — вельмі глыбокі (пра вадаём). Да дна — поўнасцю, да канца (зведаць, скарыстаць што-н.). Залатое дно — пра невычэрпную крыніцу багацця, даходу. Ісці на дно глядзі ісці. На дне — нямнога, трошкі (засталося, пакінута і пад.). На дне мора знайсці глядзі знайсці. Перавярнуцца ўверх дном глядзі перавярнуцца. Перавярнуць уверх дном глядзі перавярнуць.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com